Перайсці да зместу

JavaScript

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
JavaScript
Выява лагатыпа
Клас мовы аб’ектная
З’явілася ў май 1996[1]
Аўтар(ы) Брэндан Айк
Пашырэнне файлаў js, mjs
Тыпізацыя даных дынамічная, качыная
Зведала ўплыў C, Java, Smalltalk, Self
Паўплывала на C#, J#, VJ#, Dart, Typescript, Purescript, WebAssembly
Сайт ecma-international.org/… (англ.)

JavaScript (вымаўляецца ['dʒɑːvəˌskrɪpt] — джа́васкры́пт), тое ж js (вымаўляецца джэ-эс) — інтэрпрэтуемая сістэмна-незалежная аб’ектна-арыентаваная мова праграмавання з функцыянальнымі рысамі. Нягледзячы на назву, ніяк не адносіцца да мовы Java.

З ALGOL-падобных моў, да якіх належыць js, ён традыцыйна вылучаўся незвычайным падыходам да наследавання, бо натыўна яно было рэалізавана праз прататыпы (на js тут паўплываў Self), а не праз класы. Гэта выклікала нязручнасці і абурэнне ў карыстальнікаў, якія да пераходу ў js прызвычаіліся для класавага наследавання, як у Java, C++ і іншых шырокавядомых мовах-нашчадках